Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
08.11.2017

Вялікаму Якубу Коласу прысвячалася

Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. 3 лістапада 2017 года спаўнілася 135 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста. Сваім магутным талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.

У раённай гімназіі прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Святло нязгаснага слова” – адно з мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 135 годдзя выдатнага песняра беларускай зямлі. Падрыхтавалі літаратурна-музычную гадзіну вучні сёмых класаў.  Мэта мерапрыемства – бліжэй пазнаёміць вучняў з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, які паўвека аддаў роднай літаратуры, нёс людзям “агонь душы і сэрца жар”.  У самым пачатку бібліятэкарам Івановай С.Дз. была прадстаўлена літаратурная выстава “Яго песня – крыніца жывая”, якая змяшчала шэраг матэрыялаў пра ўшанаванне памяці класіка беларускай літаратуры.

Увазе прысутных была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Якуб Колас”, якая падкрэсліла, што юбілей класіка – гэта не проста юбілей аднаго чалавека, гэта юбілей народа, бо з лёсаў яго лепшых сыноў складаецца лёс Бацькаўшчыны.  На прыканцы мерапрыемства Обухава А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, для вучняў была правяла віктарыну “Што вы ведаеце аб жыцці і творчасці Якуба Коласа?”.

Разделы сайта