Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
21.02.24

Перамога ў гарадскім турніры “Родная мова – цудоўная мова”

21 лютага ў раённым Цэнтры культуры адбылося цікавае і вельмі карыснае мерапрыемства – гарадскі турнір юных знаўцаў беларускай мовы “Родная мова – цудоўная мова”. Чатыры каманды з усіх навучальных устаноў нашага горада спаборнічалі за тытул лепшай у шасці творчых конкурсах: «Знаёмства» (візітная картка), «Інтэлектуальная азбука», «Добрыя словы», «Мовазнаўца», «Слоўны букет» і «Дамашняя работа». Падтрымаць каманды прыйшлі сябры і настаўнікі.

Падчас мерапрыемства прагучала шмат беларускіх песен, вершаў і фільм «Гісторыя беларускай мовы».

Па выніках турніру 1-е месца атрымала каманда гімназістаў «Краязнаўцы», другое – ў каманды «Беларусы» (СШ №4 г. Касцюковічы), трэцяе месца – у каманды «Моваведы» (СШ №2 г. Касцюковічы).

У склад каманды «Краязнаўцы» ўвайшлі: Уладзіслава Герман, Дар’я Святлічная, Паліна Падабед, Паліна Шурлакова, Дар’я Буянава, Яраслаў Шыцікаў (кіраўнік каманды – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наталля Вячаславаўна Моціна).

Віншуем пераможцаў і жадаем ім новых поспехаў!!!


Раздзелы сайта