Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
23.02.24

Перамога ў Міжрэгіянальнай анлайн-віктарыне па беларускай мове" ЗНАЎЦЫ " сярод вучняў 5-х класаў

2 снежня 2023 года на адукацыйным інтэрнэт — партале «ЯКЛАС» прайшоў Міжрэгіянальны дыстанцыйны конкурс па беларускай мове сярод вучняў 5 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У гэтым конкурсе прыняла ўдзел вучаніца 5 "Б" класа Касцюковіцкай гімназіі Моціна Арына, пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алесі Мікалаеўны Обухавай. Па выніках конкурсу Арына была ўзнагароджана Дыпломам I ступені і запрошана для ўдзелу ў бясплатнай міжрэгіянальнай віктарыне па беларускай мове "ЗНАЎЦЫ", у якой прынялі ўдзел 20 навучэнцаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усёй Рэспублікі Беларусь. Віктарына праходзіла 26 студзеня 2024 года ў анлайн рэжыме з відэафіксацыяй кожнага ўдзельніка.

Па выніках віктарыны Арына атрымала перамогу і заняла ганаровае 1 месца і ўзнагароджана Дыпломам I ступені, а таксама каштоўным прызам – бесправаднымі навушнікамі, пра якія вельмі даўно марыла.

Раздзелы сайта