Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
24.02.22

Удзел у раённай гульне “Гаворым па-беларуску”

24 лютага 2022 года ў раённым Цэнтры культуры каманда гімназіі “Краязнаўцы” прыняла ўдзел у раённай гульне “Гаворым па-беларуску” сярод гарадскіх устаноў адукацыі. Асноўная мэта – выхаванне нацыянальнай свядомасці, любові да роднай мовы, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў, раскрыцця іх індывідуальнасці, удасканаленне ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры. Падчас гульні каманды перакладалі словы на беларускую мову, успаміналі радкі вершаў і аўтараў, тлумачылі фразеалагізмы, адгадвалі песні. Па выніках гульні ўсе каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельніка.

У склад каманды гімназіі ўвайшлі вучні 6-8 класаў: Рыдзецкая Алена (капітан каманды), Ветрава Сафія, Падабед Паліна, Корх Уладзімір, Святлічная Дар’я, Пацюпіна Кацярына, Ільніцкая Ганна, Шурлакова Паліна, Васьковіч Васіліса, Маргуноў Данііл.

 

Раздзелы сайта